Падарунак, якi трэба бачыць. Гурт Сундук падрыхтаваў незвычайны падарунак уciм гледачам i, асаблiва, прыхiльнiкам сваёй творчасцi. Можна сказаць, нарэшце здзейснiлася запаветная мара музыкантаў — зладзiць канцэрт у сценах самага роднага тэатра. Адсюль i незвычайнасць падарунка. Па-першае, як i належыць духу тэатра, канцэрт пераўтварыцца ў вiдовiшчную тэатралiзаваную дзею цалкам на роднай мове. А праца спецыяльна запрошанай мастачкi па пяску Насты Шастак, стане вiзуалiзаванным яго аздабленнем. Па-другое, у канцэрце, акрамя асноўнага складу гурта, прыме ўдзел адзiн з лепшых клавiшнiкаў Беларусi — Зьмiцер Хаменка. Будзе шмат новых песен i розных прыемнасцей. Карацей, прыходзьце – не пашкадуеце. Квiткi з'явяцца ў продажы ўжо заўтра, 21-га сакавiка. Кропкi продажу: - Білетная каса №1 (вул. Леніна, падземны пераход каля ГУМа) Працуе без выходных з 10.00 да 21.00 тэл. (017) 327-32-44 - Білетная каса №2 (вул.Энгельса,7а) Працуе без выходных з 10.00 да 20.00 тэл. (017) 327-17-17 - Білетная каса №3 (вул. Маскоўская, падземны пераход ст.м. “Інстытут культуры”) Працуе без выходных з 10.00 да 20.00 тэл. (017) 207-83-45 Чакаем вас 14 красавiка а 19-й гадзіне ў тэатры імя Янкі Купалы (вул.Энгельса,7а ).

Теги других блогов: концерт Беларусь гурт Сундук